27 снежня парафія Святой Сям’і ў Лідзе адзначыла сваю адпустовую ўрачыстасць. Галоўную Эўхарыстыю ў гэты дзень з удзелам запрошаных святароў узначаліў біскупскі вікарый Лідскага рэгіёна кс. канонік Уладзімір Гуляй.
На Імшы сабраліся шматлікія парафіяне для супольнай малітвы за свае сем’і, каб у кожным доме Пан Бог быў на першым месцы і каб будаваць сваё жыццё на грунтоўным фундаменце.
Пасля Імшы адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту.
Пробашч кс. Руслан Мазан падзякаваў усім за ўдзел у сёлетніх урачыстасцях, якія сталі нагодай да малітвы ў інтэнцыі сем’яў парафіі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі