Skip to main content

Аплаткавая сустрэча моладзі лідскай Фары: варта дзякаваць і прасіць прабачэння

oplatek 125 снежня, ва ўрачыстасць Божага Нараджэння, як і штогод, па добрай традыцыі моладзь парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) на чале з вікарыем парафіі кс. Раманам Вайцяховічам сабралася на аплаткавай сустрэчы.

На пачатку сустрэчы святар прачытаў урывак з Евангелля паводле Лукі, а потым звярнуўся да моладзі са словам. Ксёндз Раман падкрэсліў, што ў гэты асаблівы дзень варта не толькі жадаць чагосьці добрага, але і папрасіць прабачэння і падзякаваць адзін аднаму.

Сустрэча прайшла ў вельмі адкрытай і радаснай атмасферы, кожны мог падзяліцца аплаткай і пачуць у свой адрас шмат добрых пажаданняў.

Вечар завяршыўся салодкім пачастункам і танцамі.

Дзіяна Бранчэль