24 снежня кусташ дыяцэзіяльнага санктуарыя Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях кс. Юрый Бяганскі асвяціў аддзяленне дзіцячай хірургіі ў Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы, якое адчыніла свае дзверы пасля рамонту.
У новым аддзяленні створаны ўсе ўмовы для аказання медыцынскай дапамогі на высокім узроўні, тут працуюць сапраўдныя спецыялісты. Такі падарунак атрымалі дзеці якраз перад святам Божага Нараджэння.
Святар падчас асвячэння падкрэсліў, што шчаслівыя і здаровыя дзеці – гэта наша будучыня і клапаціцца пра іх трэба кожны дзень, кожную гадзіну і хвіліну. Ад непрадказальных сітуацый, у выніку якіх пакутуе здароўе, ніхто не застрахаваны, тэрмінова аказаная дапамога дазваляе пазбегнуць сур’ёзных ускладненняў.
На заканчэнне ўсе прысутныя падзяліліся аплаткамі, абменьваючыся святочнымі віншаваннямі і пажаданнямі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі