Skip to main content

Прыняцце новых міністрантаў і прэзентацыя батлеек адбыліся ў парафіі Святой Сям’і ў Лідзе

ministranty 426 снежня, у адпустовую ўрачыстасць, у лідскай парафіі Святой Сям’і ў літургічную службу алтара было прынята 12 хлопцаў.

На Эўхарыстыі новыя міністранты абавязаліся да служэння і садзейнічання таму, каб літургія была прыгожай.

Падрыхтоўка кандыдатаў у міністранты ішла з пачатку новага катэхетычнага года. Хлопцы рыхтаваліся да служэння праз штотыднёвыя сустрэчы і дні засяроджання.

 ministranty 7

Перад прыняццем у міністранты юнакі здалі практычны экзамен.

У канцы Імшы адбылася прэзентацыя калядных батлеек. Ствараючы іх, дзеці разам з бацькамі на працягу ўсяго Адвэнту рыхтаваліся да ўрачыстасці Нараджэння Пана.

На заканчэнне ўсіх удзельнікаў чакаў салодкі пачастунак.

Віталій Гурэц