Skip to main content

Віншаванні супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі

jasliУ гэтую святую ноч спрадвечнае Слова Бога сталася целам і пасялілася між намі (параўн. Ян 1, 14).

Усім нашым дарагім наведвальнікам афіцыйнага сайта Гродзенскай дыяцэзіі grodnensis.by, чытачам дыяцэзіяльнай газеты “Слова Жыцця” і сябрам, а таксама кожнаму, хто з тугой у сэрцы чакае Любові, якая прыносіць суцяшэнне, умацаванне, прабачэнне, паяднанне і глыбокую радасць, жадаю на святы Нараджэння Пана супакою сэрца, штодзённай святасці і Божага благаслаўлення.

Няхай Божае Дзіця – наш Збаўца – адорвае кожнага духоўнымі і зямнымі дабротамі, а ў новым 2022 годзе, які надыходзіць, напаўняе нас усіх шчодрасцю ўсялякіх дароў. Няхай праз любоў і дабрыню, а таксама праз нашу звычайную святасць Езус Хрыстус нараджаецца ў сэрцах многіх людзей!

Ад імя супрацоўнікаў сродкаў масавай інфармацыі Гродзенскай дыяцэзіі

Кс. Юрый Марціновіч

Прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі

Гродна, Божае Нараджэнне 2021 г.