19 снежня ў парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі прайшоў традыцыйны конкурс батлеек. Выстаўка калядных стаенак упрыгожыла іўеўскую святыню і наблізіла вернікаў да плённага перажывання свята Божага Нараджэння.
На суд журы было прадстаўлена каля 30 прац, выкананых у розных тэхніках з выкарыстаннем разнастайнага матэрыялу.
Усе ўдзельнікі конкурсу – звыш паўсотні маленькіх парафіянаў – атрымалі салодкія падарункі.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі