Skip to main content

Сёння 85-годдзе Папы Францішка: аd multos annos!

papa17 снежня Папа Францішак адзначае 85-годдзе. Хорхе Марыё Бергольё ў дзявяты раз святкуе свой дзень нараджэння як біскуп Рыма.

Папа Францішак заўсёды адзначае дзень нараджэння з вялікай прастатой і, як сказаў калісьці, у гэты дзень яго думкі ляцяць да яго ўлюбёных бацькоў, Рэджыны Марыі і Марыё Джузэпэ, бабулі Ружы, братоў і сясцёр.

Сённяшні Пантыфік нарадзіўся 17 снежня 1936 г. у Буэнас-Айрэсе, быў адным з пяцярых дзяцей у сям’і італьянскага эмігранта – працаўніка чыгункі. Па адукацыі з’яўляецца хімікам-тэхнолагам. 11 сакавіка 1958 г. уступіў у Таварыства Езуса.

13 снежня 1969 г. прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне. 20 мая 1992 г. Ян Павел ІІ прызначыў 55-гадовага езуіта дапаможным біскупам архідыяцэзіі Буэнас-Айрэс.

papa1

3 чэрвеня 1997 г. Святы Айцец прызначыў іерарха арцыбіскупам-каад’ютарам з правам наступства, а менш чым праз год, 28 лютага 1998 г., – арцыбіскупам Мітрапалітам сталіцы Аргенціны.

На кансісторыі 21 лютага 2001 г. ён быў уключаны ў склад Калегіі кардыналаў. 13 сакавіка 2013 г. яго абралі Папам. Аргенцінец стаў першым Пантыфікам, які ўзяў імя Францішак, і першым езуітам на пасадзе святога Пятра, а таксама першым Папам з манаскай супольнасці за перыяд больш чым паўтара стагоддзя.

Сёння запрашаем да асаблівай малітвы аб сіле і суправаджэнні Духа Святога для нашага Папы. Няхай Добры Бог падтрымлівае яго сваім благаслаўленнем. Ad multos annos!

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі