
Дзень засяроджання распачаўся вяночкам да Божай Міласэрнасці. Пасля для сяцёр кс. Казімір правёў канферэнцыю на тэму “Якімі павінны быць катэхеткі”, падчас якой распавёў пра шэсць асноўных якасцей катэхетак. Другой канферэнцыяй стала гамілія кс. Т. Крыштопіка падчас св. Імшы на тэму любові да бліжняга.
- Можна было папрацаваць над сваім характарам, каб навучыцца перадаваць і выпраменьваць для іншых тое, што б мы хацелі перадаваць іншым, - падзялілася сваім уражаннем ад канферэнцый Дня засяроджання сястра Мар’янна.
Св. Імша, якую адпраўлялі ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч і кс. Тадэвуш Крыштопік, ахвяравалася ў інтэнцыі памерлых манаскіх сясцёр розных супольнасцей Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама ў інтэнцыі душаў ўсіх церпячых у чыстцы.
Дзень засяроджання для манаскіх сясцёр Гродзенскай дыяцэзіі праводзіцца ў першы панядзелак кожнага месяца. У гэты дзень сёстры прыступаюць да споведзі, удзельнічаюць у канферэнцыі і маюць час для духоўных разважанняў.