Па словах кс. Тадэвуша Крыштопіка, гэтыя рэкалекцыі маюць на мэце дапамагчы юнакам задумацца і распазнаць сваё пакліканне: да сямейнага жыцця, да святарства, да пэўнага віду прафесійнай дзейнасці ці нейкае іншае.
Святым заступнікам гэтых рэкалекцый будзе прарок Іерамія. Падчас духоўных сустрэч міністранты будуць разважаць над Божым Словам, удзельнічаць у св. Імшы, змогуць прыступіць да споведзі, будуць працаваць у групах, слухаць канферэнцыі, убачаць фільм аб прароку Іераміі. Праводзіць рэкалекцыі будуць духоўныя айцы, выкладчыкі і клерыкі Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
На дадзены момант жаданне паўдзельнічаць у рэкалекцыях выказалі 22 юнакі.
Здымак з http://www.radzima.org