Skip to main content

Духоўныя сустрэчы для юнакоў у Шчучыне

З 28 па 30 кастрычніка ў кляштары айцоў піяраў у Шчучыне адбыліся духоўныя сустрэчы для юнакоў ва ўзросце ад 15 гадоў. Гэтыя духоўныя практыкаванні былі прысвечаны разважанню над верай і жыццёвым пакліканнем чалавека.
Малітоўныя сустрэчы ў айцоў піяраў даюць магчымасць паглыбіць сваю веру, узмоцніць сваё сяброўства з Хрыстом, каб адкрыць сваё жыццёвае пакліканне. У межах сустрэчы юнакі ўдзельнічалі ў супольнай малітве, тэматычных спатканнях, разважалі над Святым Пісаннем, мелі размовы са святаром, а таксама гулялі ў футбол. Эўхарыстыя і адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту былі найлепшай магчымасцю паслухаць Пана. Сустрэчы праводзіў а. Аляксандр Махнач SP, душпастыр пакліканняў.

На некалькі дзён юнакі трапілі ў атмасферу манаскага жыцця і бліжэй пазнаёміліся з жыццём і душпастырствам айцоў піяраў. Духоўныя сустрэчы завяршыліся пасля абеду ў нядзелю 30 кастрычніка.