28 лістапада, у першую нядзелю Адвэнту, вернікі парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі падзякавалі свайму вікарыю за служэнне ў гэтай супольнасці. Ксёндз Дзяніс Бразінскі заканчвае сваё служэнне ў Іўі і працягне яго ў Мінску.
На кожнай святой Імшы ў гэты дзень малітоўныя суполкі, міністранты, моладзь і іншыя вернікі дзякавалі святару за амаль год служэння ў парафіі. Яны паабяцалі падтрымліваць яго ў малітве і заўсёды памятаць аб ім.
Ксёндз Дзяніс падзякаваў усім, каго сустрэў на сваім шляху на Іўеўшчыне, і развітаўся перафразаванымі словамі аднаго з вядомых футбалістаў: “Я не хачу, каб мяне запомнілі як добрага ці дрэннага ксяндза. Я проста хачу, каб мяне памяталі як добрага чалавека са сваімі недахопамі...”
Раман Ярмош