7 лістапада ў парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбыўся Баль Усіх Святых. У гэты дзень у парафіяльную капліцу ў касцюмах сваіх улюбёных святых прыйшло шмат дзяцей.
Варта адзначыць, што пробашч кс. Яўген Учкуроніс апрануў касцюм апекуна парафіі, Папы Яна Паўла ІІ, а катэхетка сястра кармэлітка Ідалія – святой Еўфрасінні Полацкай.
Ужо па традыцыі кожны год дзеці смаргонскай парафіі пераапранаюцца ў святых, цікавяцца іх гісторыяй і потым дзеляцца гэтым з вернікамі. Мэтай балю з’яўляецца паказаць святасць у штодзённым жыцці, а таксама каштоўнасць дабра і любові да Бога.
Свята паказала, што дзеці імкнуцца пазнаваць святых і благаслаўлёных, жадаюць углядацца ў іх жыццё і вучыцца па іх прыкладу любіць Бога і іншага чалавека.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі