З 4 па 6 лістапада пры парафіі св. Тэрэзы Авiльскай у Шчучыне ў кляштары айцоў пiяраў прайшлi Пiярскiя днi моладзi. У іх удзельнічалі юнакi i дзяўчаты са Шчучына і Ліды.
На сустрэчы моладзь разважала над словамі “жыць харызмай”. Запрошаныя госцi дапамаглi больш падрабязна раскрыць iх сэнс.
У межах Дзён моладзі было мноства гульняў i забаваў, якiя суправаджаліся малiтвай за сябе i блiзкiх.
Дзякуючы ўдзелу ў сустрэчы маладыя людзі яшчэ больш паглыбiлi сваю веру ў Пана Езуса Хрыста, а таксама ўмацавалi сяброўскiя адносiны.
Кацярына Кулік
Фота: бр. Павел Пастушын SP