Skip to main content

Евангелізацыя: дзеці гродзенскай парафіі ў касцюмах святых на каньках

triniti 7Дзеці гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец) з нагоды ўрачыстасці Усіх Святых вырашылі паказаць, што святасць напоўнена радасцю і арыгінальнымі ідэямі, і евангелізаваць сваёй прысутнасцю.

Апрануўшы касцюмы сваіх улюбёных святых, яны вырушылі ў лядовую арэну ў гандлёва-забаўляльным комплексе Triniti.

Людзі паставіліся да гэтай ідэі вельмі прыязна, цікавіліся постацямі святых на каньках і рабілі сумесныя фотаздымкі.

Пасля актыўнага сведчання і адпачынку, падмацаваўшыся спевамі і салодкімі пачастункамі, дзеці з радасцю вярталіся, каб дзяліцца святасцю ў сваіх сем’ях.

С. Дарота Белагрывая CSC