Арганізатарам мерапрыемства выступіла Таварыства “Парафіяда” імя св. Юзафа Каласанца і Адукацыйны цэнтр піяраў імя Станіслава Канарскага.
Ад Гродзенскай дыяцэзіі ў навучанні ўдзельнічалі кс. Артур Малафей, адказны за спорт і фізічнае выхаванне ў Гродзенскай дыяцэзіі, трэнер па футболе са слонімскай парафіі св. Андрэя Апостала Аляксандр Гусар, Артур Кахоцкі з парафіі Гродна-Аўгустовак і Павел Зарэцкі з парафіі Гродна-Паўднёвы. У першы дзень акрамя праграмных сустрэч удзельнікі праслухалі канферэнцыю на тэму “Духоўнае вымярэнне спорту” а. Марэка Кудаха, старшыні “Парафіяды” ў Варшаве. У другі дзень адбыліся заняткі па рэалізацыі парафіяднай трыяды “стадыён-тэатр-святыня” ў праграмах і дзейнасці Таварыства “Парафіяда”, майстар-клас па актывізацыі мастацкіх заняткаў і інтэграцыйных заняткаў, а таксама Эўхарыстыя ў парафіяльным касцёле ў Варшаве.
На трэці дзень адбылася св. Імша ў касцёле Божага Провіду, дзе ўдзельнікі навучання мелі магчымасць наведаць Пантэон Вялікіх палякаў і памаліцца каля магілы пачынальніка “Парафіяды” айца Юзафа Ёньца SP. На заканчэнне сустрэчы адбылося падсумаванне навучання і ўручэнне пасведчанняў для ўдзельнікаў навучання.