Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць адбылася ў парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні

1222 кастрычніка парафія св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні святкавала адпустовую ўрачыстасць. У гэты дзень у Касцёле адзначаўся ўспамін Вялікага Папы, апекуна гэтай парафіяльнай супольнасці.

Галоўная адпустовая Імша адбылася вечарам на палявым алтары ля месца будаўніцтва святыні.

Эўхарыстыю ўзначаліў дырэктар Пастаральнага цэнтра пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч. Гамілію аб тым, чаму сёння можа нас навучыць святы Ян Павел ІІ, прамовіў дырэктар рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі а. Анатоль Ярошка OFMCap.

22

Усім парафіянам і гасцям выказаў словы ўдзячнасці за ўдзел ва ўрачыстасці маладой парафіяльнай супольнасці яе пробашч кс. Яўген Учкуроніс.

Свята завяршылася эўхарыстычнай працэсіяй. Затым была разыграна латарэя, дзе галоўнымі прызамі былі ровар і электрасамакат.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі