22 кастрычніка, ва ўспамін св. Яна Паўла ІІ, Папы, адышоў у вечнасць кс. Януш Карась, святар Люблінскай архідыяцэзіі (Польшча).
У 1993-2007 гадах святар служыў у Гродзенскай дыяцэзіі ў парафіях у Навагрудку, Граўжышках і Уселюбе.
Пахаванне адбудзецца 26 кастрычніка ў 12.00 у парафіі Найсвяцейшай Тройцы і Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Ходэлі.
Ксёндз Януш Карась нарадзіўся 11 лютага 1948 г. у Ходэлі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў 12 чэрвеня 1973 г. у Любліне.
Даручаем яго душу Божай міласэрнасці, просячы добрага Бога адарыць яго вечным жыццём у небе.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі