Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

У Слоніме развіталіся са спачылай сястрой Станіславай Ушакевіч, бэрнардынкай

20 Кастрычніка 2021
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 20 Кастрычніка 2021

slonim 819 кастрычніка ў касцёле св. апостала Андрэя ў Слоніме адбылося развітанне са спачылай сястрой Станіславай Ушакевіч з Трэцяга рэгулярнага ордэну св. Францішка Асізскага (бернардынкі).

Сястра Станіслава нарадзілася ў Дэвергах на Іўеўшчыне, паходзіла з парафіі Перамянення Пана ў Юрацішках (Іўеўскі дэканат). Адышла ў вечнасць ва ўзросце 88 гадоў.

У старадаўняй святыні на малітве сабраліся сёстры з супольнасці памерлай законніцы, браты капуцыны і вернікі парафіі, каб падзякаваць Пану за дар яе жыцця і папрасіць Божай міласэрнасці для яе душы.

Цэлебрацыю пахавальнай Імшы ўзначаліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. Іерарх выказаў словы спачування законнай сям’і, да якой належала с. Станіслава.

У гаміліі дырэктар рэлігійнай місіі “Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас”” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі а. Анатоль Ярошка OFMCap нагадаў біяграфію спачылай. Святар падкрэсліў, што законніца вызначалася вялікай пакорай і сціпласцю і застанецца ў сэрцах людзей, якіх ёй дадзена было сустрэць, як сціплая і пабожная асоба.

slonim 11

Па словах айца капуцына, сястра была заўсёды адданай Богу, поўнай энергіі і духоўнага дынамізму, а свой крыж ахвяроўвала ў інтэнцыі новых пакліканняў да святарства і кансэкраванага жыцця, за святы Касцёл, парафію ў Слоніме і Ордэн Меншых Братоў Капуцынаў, прадстаўнікі якога там служаць.

Пасля заканчэння Імшы пробашч парафіі а. Юрый Катовіч OFMCap узначаліў у касцёле абрад развітання са спачылай. Потым у атмасферы малітвы і засяроджанасці труну з целам сястры праводзілі на мясцовыя могілкі, дзе адбылося пахаванне.

Будзем прасіць міласэрнага Бога, каб за вялікае прысвячэнне і законнае жыццё, якое мела кантэмпляцыйна-клаўзуровы характар, Ён адарыў сястру Станіславу жыццём вечным.

slonim_1 Download slonim_1
slonim_10 Download slonim_10
slonim_11 Download slonim_11
slonim_12 Download slonim_12
slonim_2 Download slonim_2
slonim_3 Download slonim_3
slonim_4 Download slonim_4
slonim_5 Download slonim_5
slonim_6 Download slonim_6
slonim_7 Download slonim_7
slonim_8 Download slonim_8
slonim_9 Download slonim_9

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
Створана 20 Кастрычніка 2021
Абноўлена 20 Кастрычніка 2021
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя