Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Духавенства падзякавала арцыбіскупу намінату Станеўскаму за служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі

19 Кастрычніка 2021
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 19 Кастрычніка 2021

bernardyny staniewski 3118 кастрычніка, у свята св. Лукі, евангеліста, у гродзенскім касцёле Адшукання Святога Крыжа (пабернардынскім) сабраліся на малітве сёстры законныя і святары, якія служаць у Гродзенскай дыяцэзіі.

У межах дня засяроджання прысутныя выслухалі канферэнцыю, удзельнічалі ў адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту.

Кульмінацыяй сустрэчы была святая Імша, на якой духавенства, асобы кансэкраванага жыцця і студэнты Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне дзякавалі новапрызначанаму арцыбіскупу Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму Юзафу Станеўскаму за служэнне ў дыяцэзіі.

У гэтыя дні завяршаецца яго праца ў Касцёле на Гродзеншчыне, дзе спачатку ён служыў як святар, будучы шмат гадоў рэктарам семінарыі, а пасля як дапаможны біскуп і генеральны вікарый дыяцэзіі.

Эўхарыстыю ўзначаліў сам прызначаны 14 верасня на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Юзаф Станеўскі.

У гаміліі іерарх адзначыў важнасць вялікай і руплівай малітвы ў інтэнцыі новых пакліканняў да служэння ў Касцёле. Звяртаючыся да святароў і кансэкраваных асобаў, ён падкрэсліў, што вельмі важнае ўласнае сведчанне жыцця, каб іншыя, асабліва маладыя людзі, праз гэты прыклад самі хацелі прысвяціць сябе служэнню Пану Богу.

bernardyny staniewski 24

Арцыбіскуп намінат дадаў, што сам у юнацтве палюбіў Бога і Касцёл дзякуючы пробашчу яго роднай парафіі ў Заневічах а. Казіміру Жылісу, езуіту, які адышоў у вечнасць у гэтым годзе, і дзякуючы яго рупліваму служэнню адкрыў пакліканне да святарства.

Іерарх падкрэсліў важнасць жыцця Евангеллем, якое згодна з яго біскупскім дэвізам належыць абвяшчаць з радасцю і ўласным жыццём, каб людзі, бачачы нашыя ўчынкі, таксама хацелі праслаўляць Пана.

Новапрызначаны Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі падзякаваў біскупу Гродзенскаму за ўдзеленыя яму дыяканскае, прэзбітэрскае і біскупскае пасвячэнні. Таксама ён падзякаваў святарам і сёстрам законным за супольны шлях і ажыццяўленне Хрыстовай просьбы “ідзіце і навучайце”.

Іерарх прасіў аб малітве ў яго інтэнцыі і інтэнцыі ўсіх тых, да якіх яго пасылае Папа Францішак.

Пасля Імшы біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч звярнуўся да арцыбіскупа наміната, падзякаваўшы яму за служэнне ў дыяцэзіяльнай сям’і ў выкананні розных функцый і задач. Іерарх пажадаў новапрызначанаму Мітрапаліту Мінска-Магілёўскаму стаць для сваіх новых вернікаў арцыпастырам чалавечых сэрцаў, каб несці ім радасць Евангелля.

Ад імя духавенства і сясцёр законных віншаванні з нагоды высокага прызначэння выказаў канцлер Гродзенскай курыі кс. канонік Аляксандр Мацкевіч.

bernardyny staniewski 39

Таксама выказалі цёплыя словы і запэўнілі ў сваёй нястомнай малітве і жаданні далейшага супрацоўніцтва прадстаўнікі Францішканскага ордэну свецкіх.

bernardyny_staniewski_21 Download bernardyny_staniewski_21
bernardyny_staniewski_22 Download bernardyny_staniewski_22
bernardyny_staniewski_23 Download bernardyny_staniewski_23
bernardyny_staniewski_24 Download bernardyny_staniewski_24
bernardyny_staniewski_25 Download bernardyny_staniewski_25
bernardyny_staniewski_26 Download bernardyny_staniewski_26
bernardyny_staniewski_27 Download bernardyny_staniewski_27
bernardyny_staniewski_28 Download bernardyny_staniewski_28
bernardyny_staniewski_29 Download bernardyny_staniewski_29
bernardyny_staniewski_30 Download bernardyny_staniewski_30
bernardyny_staniewski_31 Download bernardyny_staniewski_31
bernardyny_staniewski_32 Download bernardyny_staniewski_32
bernardyny_staniewski_33 Download bernardyny_staniewski_33
bernardyny_staniewski_34 Download bernardyny_staniewski_34
bernardyny_staniewski_35 Download bernardyny_staniewski_35
bernardyny_staniewski_36 Download bernardyny_staniewski_36
bernardyny_staniewski_37 Download bernardyny_staniewski_37
bernardyny_staniewski_38 Download bernardyny_staniewski_38
bernardyny_staniewski_39 Download bernardyny_staniewski_39

Кс. Юрый Марціновіч

 

0
Створана 19 Кастрычніка 2021
Абноўлена 19 Кастрычніка 2021
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
      • Установа спраў абароны непаўналетніх
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя