Skip to main content

Літургічная служба алтара іўеўскай парафіі павялічылася на пяць чалавек

ministranty 117 кастрычніка, у Сусветны дзень місій, папоўнілася літургічная служба алтара парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

Падчас нядзельнай Імшы да служэння ля алтара былі прыняты пяць хлопцаў. Да гэтай урачыстай хвіліны іх рыхтаваў вікарый парафіі кс. Дзяніс Бразінскі.

На Эўхарыстыі кандыдаты ў міністранты прынеслі абяцанні аддана служыць Хрысту і Яго Касцёлу. Таксама яны атрымалі комжы і абразы Хрыста Валадара Сусвету.

Раман Ярмош