Skip to main content

У Гудагаі моляцца пры труне спачылага айца Леанарда Цеханоўскага OCD

изображение viber 2021 10 15 22 51 58 68015 кастрычніка ў санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі распачалося развітанне са спачылым айцом Леанардам Цеханоўскім, кармэлітам босым.

Святар, які адышоў у вечнасць 13 кастрычніка, нёс душпастырскае служэнне пры гудагайскім санктуарыі і ў парафіі святога Андрэя Баболі ў Градоўшчыне (Астравецкі дэканат).

Айцец Леанард Цеханоўскі нарадзіўся 6 лістапада 1957 г. у Браньску на тэрыторыі сённяшняй Дрогічынскай дыяцэзіі (Польшча). Пасля заканчэння школы паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Ломжы, дзе прайшоў двухгадовае вывучэнне філасофіі і аднагадовае тэалогіі (1976-1979).

изображение viber 2021 10 15 22 51 57 853

Распазнаўшы ў сабе пакліканне, уступіў у красавіку 1984 г. у Ордэн кармэлітаў босых. Пасля праходжання навіцыяту прынёс 8 красавіка 1985 г. першыя манаскія абяцанні. Далейшае вывучэнне тэалогіі праходзіў у Вышэйшай духоўнай семінарыі кармэлітаў босых у Кракаве.

19 сакавіка 1988 г. прынёс вечныя манаскія абяцанні і прыняў пасвячэнне дыяканату, 1 чэрвеня 1988 г. – прэзбітэрскае пасвячэнне.

изображение viber 2021 10 15 22 51 58 331

У 1988-1989 гадах быў катэхетам у Кракаве, затым у 1989-1990 гадах у Клюшкоўцы. Наступныя шэсць гадоў працаваў у Вроцлаве, дзе быў катэхетам, вікарыем парафіі і эканомам кляштара.

У 1996 г. стаў настаяцелем новай фундацыі кармэлітаў босых у Гарзендзеі, дзе пэўны час выконваў таксама функцыі магістра пастулантаў.

изображение viber 2021 10 15 22 51 59 035

У красавіку 2001 г. выказаў настаяцелям жаданне паехаць у Беларусь. Служыў у Гудагаі з 2001 г. да смерці.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі

Фота: с. Тэрэсіна Стэх