9 кастрычнiка ў парафii Святога Духа ў Гродне (Альшанка) прайшоў танцавальны марафон пад назвай “Hafanana”. Дзецi ад 6 да 11 гадоў сабралiся, каб не толькi патанцаваць, але найперш каб правесцi разам час.
Распачалося мерапрыемства вясёлай музычнай размiнкай. Пасля дзецi развучвалі танцавальныя рухi. Нягледзячы на вялiкую колькасць прысутных i складанасць рухаў, удзельнiкi ўважлiва слухалi i вельмi хутка запамiналi танцавальны ўклад. На працягу ўсяго мерапрыемства панавала атмасфера весялосці і радасцi.
На заканчэнне кожны з дзяцей атрымаў салодкi пачастунак як узнагароду за ўдзел i стараннi. Дзеці вярталіся з мерапрыемства крыху стомленыя, але вельмi шчаслiвыя i ўзбагачаныя новымi знаёмствамі. Удзельнікі і арганізатары сустрэчы спадзяюцца, што сумесна праведзены час быў сапраўды часам праслаўлення Бога.
С. Вікторыя Галуза