Skip to main content

Дзень засяроджання адбыўся ў гродзенскай семінарыі

wds 84 кастрычніка, ва ўспамін св. Францішка Асізскага, у студэнтаў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшоў дзень засяроджання, які ўзначаліў пробашч парафіі ў Граўжышках ксёндз Павел Раманоўскі.

Падчас канферэнцый рэкалекцыяніст прапанаваў некалькі тэмаў для развагі, асноўнай з якіх была “Як у цяперашнія часы захаваць чыстасць і паклапаціцца аб добрым фундаменце святарскага жыцця”. Таксама рэкалекцыяніст закрануў тэму музыкі, тое, якая музыка будуе, а якая руйнуе.

Праграма дня засяроджання была разнастайнай і насычанай: святая Імша, супольная Літургія гадзінаў, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, Ружанец.

wds 11

Падсумоўваючы вынікі духоўных практыкаванняў, ксёндз Павел звярнуў увагу на тое, што захаванне цнатлівага жыцця і барацьба са спакусамі дапамогуць быць карыснымі для людзей у Касцёле.

На заканчэнне духоўных практыкаванняў рэкалекцыяністу выказаў падзяку ад імя семінарыйнай супольнасці дэкан алюмінату.

Павел Леановіч