Skip to main content

За дар мацярынства дзякавалі жанчыны на рэкалекцыях у Навагрудку

rec zanczyny 25З 1 па 3 кастрычнікa ў кляштары Kангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў Навагрудку адбыліся рэкалекцыі для жанчын. На духоўныя практыкаванні прыбылі да назарэтанак 23 удзельніцы з розных месцаў Беларусі.

Жанчыны разам на працягу трох дзён разважалi над сваiм мацярынствам, да якога былі пакліканы Богам. Удзельніцы прыйшлі да высновы, што мацярынства – галоўнае пакліканне жанчыны, а заключаецца яно не толькі ў фізічным нараджэнні, але і ва ўсёй працы клопату і выхавання. Адзначалася, што не дастаткова нарадзіць дзіця, але трэба ў любові ахвяраваць яму сябе, даць яму ўсё, што патрэбна для поўнага развіцця.

У межах рэкалекцый жанчыны маліліся перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, даручаючы Пану свае сем’і, просячы аб дабры для іх і Божым благаслаўленні.

rec zanczyny 21

Асабліва ўзрушальным момантам для кожнай жанчыны падчас такіх рэкалекцый з’яўляецца малітва ў Батароўскім лесе, дзе ў 1943 г. аддалі сваё жыццё за бацькаў сем’яў адзінаццаць сясцёр назарэтанак з Навагрудка.

Арганізатар рэкалекцый і адказная за Асацыяцыю Святой Сям’і пры Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта ў нашай краіне с. Марыяна Алешчык CSFN дзякуе ўдзельніцам духоўным практыкаванняў за прысутнасць, адвагу і адкрытасць.

“Дзякуй вам, даражэнькiя, за адвагу, адкрытасць, за праўду перад Богам i перад сабой, за любячае сэрца, за тое, што змагаецеся за свае сем’i i за дзяцей, што iмкнецеся да святасцi”, – адзначае законніца, падкрэсліваючы, што Бог побач i бачыць усе намаганнi.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота: с. Марыяна Алешчык CSFN