Skip to main content

Новы фармацыйны год распачалі шанавальнікі Маці Божай Шкаплернай у Гродне

dewiatowka 2У першую суботу месяца, 2 кастрычніка, ва ўспамін Анёлаў Ахоўнікаў, у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне сустрэліся на святой Імшы ўдзельнікі шкаплернага брацтва.

У гаміліі а. Аляксандр Стока OCD, адказны за шкаплернае брацтва, засяродзіў увагу на анёлах, якія заступаюцца перад абліччам Бога за кожнага чалавека, дапамагаюць людзям у патрэбах і аберагаюць ад подступаў сатаны.

Святар нагадаў, што вельмі важна звяртацца ў штодзённых малітвах да свайго Анёла Ахоўніка, просячы дапамогі і дзякуючы за яго апеку.

Пасля адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту два чалавекі прынялі шкаплер Марыі, выказаўшы згоду наследаваць цноты Маці Божай у штодзённым жыцці.

dewiatowka 1

Падчас фармацыйнай сустрэчы члены супольнасці падзяліліся досведам гэтага лета, паразважалі на тэму прыняцця Божай волі ў розных жыццёвых акалічнасцях на шляху да збаўлення.

Таксама быў складзены план сустрэч на бягучы год. Сустрэчы будуць адбывацца ў асноўным кожную першую суботу месяца на працягу года.

Шанавальнікі Маці Божай Шкаплернай запрашаюць гродзенцаў у сваю супольнасць, каб паглыбляць веру і веданне Бога праз наследаванне Марыі, Каралевы святога шкаплера.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі