Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць прайшла ў астравецкай парафіі

astrawec 3126 верасня ў парафіі святых Космы і Дам’яна ў Астраўцы адзначылі адпустовую ўрачыстасць у гонар яе заступнікаў.

Адпустовую Імшу ўзначаліў дэкан Ашмянскага дэканату і пробашч парафіі св. Міхала Арханёла ў Ашмянах кс. канонік Ян Пузына.

На пачатку Эўхарыстыі ўсіх прысутных – святароў і вернікаў – прывітаў пробашч парафіі кс. канонік Юзаф Багдзевіч, які заахвоціў узнесці малітвы да Бога праз заступніцтва святых Космы і Дам’яна.

Гамілію прамовіў ксёндз Віталій Сідорка, пробашч новай парафіі св. Юзафа Рамесніка і благаслаўлёных сясцёр-мучаніц з Навагрудка ў Лідзе.

astrawec 29

Святыя Косма і Дам’ян, браты, жылі ў Кілікіі ў III – пачатку IV стагоддзях. Яны былі лекарамі, якія бясплатна лячылі хворых, і прынялі мучаніцкую смерць падчас пераследу, распачатага пры імператары Дыяклетыяне.

Іх культ вельмі хутка распаўсюдзіўся. Тыя, хто прасіў іх заступніцтва, атрымлівалі цудоўнае аздараўленне.

Братоў прадстаўляюць на выявах заўсёды разам, з фармацэўтычным начыннем і хірургічнымі інструментамі.

Яны з’яўляюцца апекунамі ўрачоў, хірургаў, стаматолагаў, фармацэўтаў, акушэрак, цырульнікаў. Іх дапамогі просяць ад чумы, танзіліту, болю ў нырках, камянёў у жоўцевым пузыры і насмарку.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі