 29 кастрычніка 2011 года ў будынку Гродзенскай семінарыі адбудзецца навуковы сімпозіум, які будзе прысвечаны 20-годдзю Гродзенскай дыяцэзіі і 70-годдзю мучаніцкай смерці святога Максіміліяна Кольбэ.
29 кастрычніка 2011 года ў будынку Гродзенскай семінарыі адбудзецца навуковы сімпозіум, які будзе прысвечаны 20-годдзю Гродзенскай дыяцэзіі і 70-годдзю мучаніцкай смерці святога Максіміліяна Кольбэ.Тэмы сімпозіума будуць цесна звязаны са святкаваннем юбілею. Падчас канферэнцый будуць закрануты тэмы з вобласці тэалогіі Божай міласэрнасці і гістарычныя факты, звязаныя з дваццацігадовай гісторыяй Гродзенскай дыяцэзіі. Св. Максіміліян як апякун Гродзенскай дыяцэзіі будзе прадстаўлены ў сваім марыялагічным аспекце.
Асноўныя ўрачыстасці, прысвечаныя св. Максіміліяну Кольбэ, будуць праходзіць у касцёле АА. Францішканаў ў Гродне. 30 кастрычніка у 12.30 гадзін мы будзем дзякаваць Богу за дар асобы св. Максіміліяна для францішканскага ордэна, нашай дыяцэзіі і для ўсяго Касцёла. У гэты дзень будзе асвечаны абраз, на якім будзе прадстаўлены св. Максіміліян і Маці Божая Анёльская. З гэтай нагоды таксама будзе асвечана фігура Маці Божай Беззаганнай, той, якую св. Максіміліян ў сваім жыцці вельмі любіў і праз яе пасярэдніцтва здабываў ўвесь свет для Хрыста.
Святы Максіміліян працаваў у Францішканскім касцёле над Нёманам ад 20 кастрычніка 1922 года да 22 кастрычніка 1927 года.
Здымак з http://www.deon.pl