Новапрызначаны арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі ўзначаліў святую Імшу ў капліцы Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне.
На малітве ў “сэрцы” духоўнай навучальнай установы сабраліся семінарысты і выкладчыкі, каб выказаць удзячнасць Богу за служэнне іерарха.
Арцыбіскуп намінат падчас Эўхарыстыі асаблівым чынам маліўся за тых, хто ўтварае супольнасць семінарыі, дзе рыхтуюцца да служэння ў Касцёле на Беларусі будучыя святары. Іерарх маліўся таксама аб новых пакліканнях і дзякаваў Пану за той пачатак, які атрымаў у сценах гэтай установы.
Іерарх шмат гадоў звязаны з семінарыяй у Гродне, з’яўляецца яе першым выпускніком. Спачатку ён быў у ёй прэфектам, затым доўгі час рэктарам, а пасля прыняцця біскупскага пасвячэння працягваў там прабываць.
Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі