У парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы 8 кастрычніка адбыліся пасвячэнні дыяканату манаха-рэдэмптарыста Эдуарда Петэльчыца.
На ўрачыстай святой Імшы, пасля чытання Святога Евангелля, адбылося прадстаўленне кандыдата, пасля якога Эдвард пацвердзіў сваю гатоўнасць прыняцця пасвячэнняў. У непрацяглым дыялогу з кандыдатам ксёндз біскуп упэўніўся, што той добра падрыхтаваны да прыняцця пасвячэнняў у дыяканы. Перад біскупам і вернікамі Эдвард прысягнуў, што свядома і дабравольна прагне ўвайсці на шлях служэння Касцёлу праз прыняцце пасвячэнняў дыяканату. Найважнейшым момантам пасвячэнняў з’яўляецца знак накладання рук. Ксёндз біскуп у маўчанні наклаў рукі на галаву кандыдата, а пасля ў малітве пасвячэнняў прасіў Святога Духа, каб Ён зышоў на новага дыякана. Затым новапасвечанаму дыякану апранулі дыяканскую стулу і далматыку – знешні знак служэння дыякана, якое з гэтага часу ён будзе здзяйсняць у літургіі. На знак прызначэння абвяшчаць Божае слова дыякан Эдуард атрымаў ад ксяндза біскупа Евангелле.
Напрыканцы св. Імшы новапасвечаны дыякан поруч са святарамі і ксяндзом біскупам удзяляў вернікам святую Камунію.
На ўрачыстай св. Імшы падтрымаць Эдуарда ў такі важны час прыйшлі ягоныя блізкія і родныя. Акрамя Эдуарда, у сям’і Петэльчыц яшчэ чацвёра дзяцей. Яго родны брат Вітольд таксама пайшоў па шляху служэння ў Касцёле – ён належыць да супольнасці айцоў піяраў і працуе ў Шчучыне. Самая старэйшая ў сям’і сястра Ганна лічыць, што дзве духоўныя асобы ў іх сям’і – не выпадковасць:
- У нас было вельмі каталіцкае выхаванне. Бацька і маці былі вельмі веруючымі людзьмі, хлопцы з дзяцінства служылі пры алтары, таму я не здзіўляюся, што яны абралі такі шлях.
Больш разгорнуты матэрыял з дыяканскіх пасвечанняў у парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля на Дзевятоўцы чытайце ў чарговым нумары “Слова жыцця”.