Skip to main content

У гродзенскай семінарыі перад пачаткам навучальнага года адбыліся рэкалекцыі

rec seminaria 3Перад пачаткам навучальнага года ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прайшлі рэкалекцыі для яе студэнтаў. Духоўныя практыкаванні праводзіў айцец Аркадзь Куляха OCD, які нясе служэнне ў Гудагаi.

На працягу трох дзён семінарысты разам са святаром разважалі над шэрагам тэм: праўда пра сябе, жыццё верай кожны день, медытацыя.

rec seminaria 8

Гэтым пытанням айцец Аркадзь прысвяціў канферэнцыі і казанні. Таксама ў межах рэкалекцый ён дзяліўся разважаннямі падчас Крыжовага шляху. Праграма была разнастайнай і насычанай, яна ўключала святую Імшу, супольную Літургію гадзінаў, адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту і споведзь.

Падсумоўваючы вынікі духоўных практыкаванняў, айцец Аркадзь звярнуў увагу на тое, што для добрага i дзейснага духоўнага жыцця патрэбны адказны i шчыры падыход да малiтвы.

На заканчэнне рэкалекцыяністу выказалі падзяку ад семінарыйнай супольнасці рэктар і дэкан навучальнай установы. Семінарысты спадзяюцца, што добры старт у выглядзе духоўных практыкаванняў стане задаткам паспяховага навучальнага года.

Павел Леановіч