25 жніўня на 58-м годзе жыцця адышоў у вечнасць а. Бэрнард Радзік OCD, пробашч парафіі Маці Божай Шкаплернай у Мядзелі (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).
Айцец Бэрнард Радзік нарадзіўся 21 лютага 1964 г. у Польшчы. Пасля прыняцця прэзбітэрскага пасвячэння з 1990 года нёс служэнне ў Гродзенскай дыяцэзіі: у парафіях у Гудагаі, Дайлідках, Солах і Градаўшчыне.
У памяці вернікаў гэтых парафіяльных супольнасцяў ён застаўся як руплівы душпастыр, на твары якога заўсёды былі радасць і ўсмешка.
Заахвочваем да малітвы за памерлага айца Бэрнарда, каб Бог за яго святарскае служэнне адарыў яго вечным жыццём.
Вечны адпачынак дай яму, Пане…