Skip to main content

Велааматары сустрэліся ў тракельскім санктуарыі на малітве

velo trok 415 жніўня ў санктуарый Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (Радунскі дэканат) прыбылі пілігрымы на роварах з Лідскага і Радунскага дэканатаў.

Аматары двух колаў хацелі такім чынам ушанаваць Марыю, весці дыялог з Богам і тым самым публічна выразіць сваю веру і прыналежнасць да Касцёла.

Велапілігрымаў сардэчна сустракаў і вітаў кусташ санктуарыя кс. доктар Юрый Бяганскі. Пасля рэгістрацыі пілігрымы накіраваліся ў святыню, каб разам з парафіянамі памаліцца на ружанцы.

Адбылася святая Імша ў інтэнцыі ўсіх пілігрымаў і парафіян, якую цэлебраваў кусташ.

Пасля заканчэння Эўхарыстыі і невялікага пачастунку пачаліся спаборніцтвы, у выніку якіх былі выбраны пераможцы.

Пераможцы:

Катэгорыя да 14 гадоў

1. Міхаіл Ярашэнкаў

2. Маргарыта Сарэла

3. Валерыя Чапкоўская

Катэгорыя 15-35 гадоў

1. Валерый Гулецкі

2. Арцём Шыдлоўскі

3. Валянцін Міхайлін

Катэгорыя 35-55 гадоў, мужчыны

1. Сяргей Палуян

2. Павел Ражаноўскі

3. Яраслаў Гулецкі

Катэгорыя 35-55 гадоў, жанчыны

1. Наталля Міхальчанка

2. Вольга Круглая

3. Алена Учкуроніс

Пераможцы атрымалі медалі і падарункі.

Арганізатары мерапрыемства перакананыя, што велапілігрымка да цудатворнага абраза Маці Божай дапамагла ўдзельнікам духоўна падняцца, адмовіцца ад зла і навярнуцца да дабра, каб быць сапраўднымі хрысціянамі.

На заканчэнне адбылося благаслаўленне ровараў і пілігрымаў на зваротны шлях.

З усмешкай на тварах пілігрымы вярталіся дадому, забіраючы з сабой Божае благаслаўленне і ласкавы позірк каханай Матулі.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі