Кожны першы панядзелак месяца манаскія сёстры Гродзенскай дыяцэзіі маюць вольны дзень ад сваіх штодзённых абавязкаў.
Дзень засяроджання ў кастрычніку распачаўся з вяночка да Божай Міласэрнасці. Пасля сёстры праслухалі аскетычную канферэнцыю на тэму “Сакрамант пакуты і духоўнае кіраўніцтва”. Пасля выстаўлення Найсвяцейшага Сакраманту сёстры мелі магчымасць скарыстацца з сакраманту пакаяння. Быў таксама час і на асабістую малітву.
Сястра Арнольда з супольнасці сёстраў-кармэлітанак Дзіцятка Езус лічыць такі дзень вельмі важным для духоўнага жыцця: "Дзень засяроджання – гэта магчымасць адысці ад штодзённага жыцця, пакінуць дзесьці збоку будзённыя клопаты, гэта момант, калі можна паразмаўляць з Панам Богам, паглыбіцца ў сябе, засяродзіцца на сваім духоўным жыцці. Гэта патрэбна не толькі сёстрам, але і кожнаму чалавеку".
Таксама для сясцёр гэта і магчымасць сустрэцца разам, абмеркаваць надзённыя клопаты і пытанні.