Skip to main content

Адбылася велапілігрымка вернікаў смаргонскай парафіі св. Яна Паўла ІІ у беларускi Нотр-Дам

velopiligrymka 410 жніўня, ва ўспамін св. Лаўрэнція, дыякана і мучаніка, вернікі парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні здзейснілі велапілігрымку ў Гервяты (Астравецкі дэканат).

На пачатку пробашч парафіі кс. Яўген Учкуроніс благаславіў удзельнікаў. 35 км пілігрымкі праходзілі ў большасці па лясных і палявых дарогах.

Вікарый парафіі кс. Віталій Валюк, які ўзначаліў пілігрымку, духоўна падтрымліваў кожнага ўдзельніка на працягу ўсяго шляху.

velopiligrymka 10

Пробашч касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Гервятах кс. Дзмітрый Леўчык пазнаёміў пілігрымаў з духоўным багаццем гэтай святыні, якую называюць беларускім Нотр-Дамам.

Галоўным пунктам пілігрымкі была святая Імша, якую ўзначаліў пробашч смаргонскай парафіі. У гаміліі ён заахвоціў да мужнага вызнавання сваёй веры пры любых жыццёвых абставінах па прыкладу св. Лаўрэнція.

Пасля духоўнага пасілку пробашч гервяцкай парафіі запрасіў усіх на пікнік.

Зваротны шлях быў больш складаным, але добры настрой і Божая ласка дапамаглі вярнуцца дадому без перашкод.

На заканчэнне пілігрымкі вікарый парафіі падзякаваў вернікам за іх адвагу і, пасля супольнай малітвы, удзяліў благаслаўленне.

Святлана Мігановіч