Skip to main content

Дзень засяроджання для дзяўчат прайшоў у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці

dewczyny 510 жніўня ў парафіі Божай Міласэрнасці ў Гродне (Вішнявец) адбыўся дзень засяроджання для дзяўчат, дэвізам якога былі словы “Ствары ўва мне, Божа, чыстае сэрца”.

Дзяўчаты ў чарговы раз сабраліся, каб задумацца над Божым словам, якое лагодна перамяняе чалавечае жыццё і дапамагае ўзрастаць на шляху любові да Пана, сябе і бліжняга. Сустрэчу арганізавала Супольнасць Сясцёр св. Кацярыны.

Важным акцэнтам сустрэчы была барацьба не з грахом, а з прычынамі яго ўзнікнення.

Пераход не ад зла да дабра, а ад добрага да лепшага – такой была галоўная думка, прапанаваная ўдзельніцам дня засяроджання.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі