Skip to main content

Малітва на ружанцы пры дапамозе мабільных тэлефонаў

rozaniec   Упершыню ў гісторыі нашай дыяцэзіі моладзь з некалькіх гарадоў пры дапамозе мабільных тэлефонаў будзе разам маліцца на ружанцы.
Супольную ружанцовую малітву ўзначаліць кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Малітва распачнецца ў пятніцу 7 кастрычніка ў 20.00. Пры дапамозе мабільнай сувязі моладзь з Гродна (у катэдры), Ліды (у пар. св. Сям’і), Ваўкавыска (у пар. св. Вацлава), Смаргоні і Шчучына супольна адгаворыць ружанец.

Дыяцэзіяльная малітоўная акцыя пройдзе пад дэвізам: “Моладзь моліцца на ружанцы”. Яе мэтай з’яўляецца заахвочванне нашай моладзі да ружанцовай малітвы. Арганізатары акцыі – кс. Антоні Грэмза разам з моладдзю.