Skip to main content

Ксёндз Павел Калеснік прызначаны пробашчам парафіі ў Іўі

kolesnikНядаўна біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч прызначыў кс. Паўла Калесніка пробашчам парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі.

Да гэтага часу святар шмат гадоў быў пробашчам у парафіях Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках і Маці Божай Добрай Рады ў Нястанішках (Смаргонскі дэканат), а таксама дэканам Смаргонскага дэканату.

Вернікі парафіі ў Іўі прывітаюць свайго новага пробашча ў нядзелю 8 жніўня. У гэты дзень пасля кананічнага прыняцця парафіі кс. Павел будзе цэлебраваць у іўеўскай святыні Імшу. Пачатак цэлебрацыі ў 13.00.

Ксёндз Павел Калеснік нарадзіўся 9 лютага 1976 г., паходзіць з парафіі св. Францішка Ксаверыя ў Гродне.

Прэзбітэрскае пасвячэнне яму ўдзяліў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч 3 чэрвеня 2000 г. у Гродне.

Прэс-служба Гродзенскай дыяцэзіі