Салезіяне ксяндза Боско ў Беларусі са смуткам паведамляюць, што 6 ліпеня ва ўзросце 79-і гадоў адышоў у вечнасць Францішак Гайдукевіч, бацька Рэгіянальнага Настаяцеля Рэлігійнай Каталіцкай Місіі “Таварыства св. Фрацішка Сальскага” у Беларусі ксяндза Віктара Гайдукевіча SDB.
Пахаванне спачылага адбудзецца ў чацвер 8 ліпеня у 11.00 у парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ў Жупранах (Ашмянскі дэканат).
Вечны адпачынак дай яму, Пане...