Skip to main content

5 ліпеня – пяты дзень Навэнны да Маці Божай Тракельскай

gabar pinter 68У межах духоўнай падрыхтоўкі да сёлетніх адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, якія адбудуцца 10-11 ліпеня,прапануем адмысловую дзевяцідзённую малітву Навэнны да Маці Божай Тракельскай у інтэнцыі ўсіх сем’яў нашай краіны, а таксама за тыя сем’і, якія перажываюць праблемы.

Памолімся за дзяцей ненароджаных, непажаданых і тых, якіх не любяць родныя бацькі.

1. Mалітва на пяты дзень

“Праз шлюбныя адносіны мужчына і жанчына даюць пачатак сям’і. З сям’ёй цесна звязана паходжанне кожнага чалавека – генеалогія асобы. Чалавечае выхаванне сыходзіць каранямі ў біялогію, а таксама пераўзыходзіць яе. (...) Калі са шлюбнага адзінства дзвюх асоб нараджаецца новы чалавек, ён прыносіць з сабой у свет асаблівы вобраз і падабенства самога Бога: у біялогію нараджэння ўпісана генеалогія чалавека. (...) Такім чынам, з зачаццем новага чалавека, з яго нараджэннем, бацькі сапраўды сутыкаюцца з “вялікай таямніцай” (пар. Эф 5, 32.) Новая чалавечая сутнасць – гэтак жа, як яны самі – створана для існавання асобы, заклікана да жыцця “ў праўдзе і любові”. Пакліканне адкрываецца не толькі на ўсё зямное жыццё. Адкрываецца яно ў вечнасць, у Бога. Гэта тое вымярэнне генеалогіі чалавека, якое канчаткова адкрыў нам Хрыстус, скіроўваючы святло Евангелля на чалавечае жыццё і смерць, а таксама на сэнс чалавечай сям’і” (Пасл. да сем’яў № 9).

Марыя, Панна Тракельская, Каралева нашых сем’яў! Ты паказала свету чулую любоў і клопат аб дзецях. Нягледзячы на тое, што некаторыя лічаць дзяцей перашкодай для радасці, мы просім Цябе, каб зачатыя дзеці не з’яўляліся перашкодай у сямейным і сацыяльным жыцці. Мы просім Цябе, каб Ты прыглядала за тымі маці і бацькамі, якія здзейснілі грэх аборту, а сёння аб гэтым шкадуюць.

2. Mалітва да Маці Божай Тракельскай

Мілая Панна і Маці Бога адзіная,

Моліш і песціш на руках Свайго Сына,

Ты ў Тракельскім ёсць абразе,

Дай нам дапамогу Сваю ў кожным разе.

Хто ж калі цуды Твае пералічыць можа,

Аб якіх ведаеш лепш Ты, Усемагутны Божа.

Штодзень і штогадзіну аб ласках Тваіх тут аб’яўляюцца навіны.

Дазволь нам гэта атрымаць, Маці наша,

Просім праслаўляць Цябе на зямлі, а потым у небе.

Не адпускай нас з-пад Сваёй апекі,

Молім Цябе сёння і навекі, Найсвяцейшая Панна. Амэн.

Маці Божая Тракельская, маліся за нас! (3 разы)

3. Mалітвы Ойча наш..., Вітай, Марыя... (3 разы), Хвала Айцу…

 

Тэкст Навэнны на польскай мове для друку ТУТ>>>