Skip to main content

3 ліпеня – трэці дзень Навэнны да Маці Божай Тракельскай

gabar pinter 36У межах духоўнай падрыхтоўкі да сёлетніх адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, якія адбудуцца 10-11 ліпеня, прапануем адмысловую дзевяцідзённую малітву Навэнны да Маці Божай Тракельскай у інтэнцыі ўсіх сем’яў нашай краіны, а таксама за тыя сем’і, якія перажываюць праблемы.

Памолімся за сем’і, якія не маюць дзяцей.

1. Mалітва на трэці дзень

“Мацярынства становіцца рэальнасцю па бацькоўстве і адначасова бацькоўства па мацярынстве, як плод гэтай жыватворнай дваістасці, якую Стварыцель надзяліў чалавечай істотай “з самага пачатку” (...) Сям’я ўзнікае тады, калі ўступае ў шлюб, які адкрывае мужа і жонку на супольнасць любові і жыцця, дапаўняючы сябе нараджэннем патомства. Такім чынам, “камунія” мужа і жонкі дае пачатак “супольнасці”, якой з’яўляецца сям’я. Уся гэта сямейная “супольнасць” глыбока працятая тым, што ўяўляе сабой сутнасць “камуніі” (Пасл. да сем’яў № 7).

Марыя, Панна Тракельская, Каралева нашых сем’яў, Ты, якая трымаеш на руках Сына! Просім Цябе, адары магчымасцю стаць бацькамі пакліканых да мацярынства і бацькоўства.

2. Mалітва да Маці Божай Тракельскай

Мілая Панна і Маці Бога адзіная,

Моліш і песціш на руках Свайго Сына,

Ты ў Тракельскім ёсць абразе,

Дай нам дапамогу Сваю ў кожным разе.

Хто ж калі цуды Твае пералічыць можа,

Аб якіх ведаеш лепш Ты, Усемагутны Божа.

Штодзень і штогадзіну аб ласках Тваіх тут аб’яўляюцца навіны.

Дазволь нам гэта атрымаць, Маці наша,

Просім праслаўляць Цябе на зямлі, а потым у небе.

Не адпускай нас з-пад Сваёй апекі,

Молім Цябе сёння і навекі, Найсвяцейшая Панна. Амэн.

Маці Божая Тракельская, маліся за нас! (3 разы)

3. Mалітвы Ойча наш..., Вітай, Марыя... (3 разы), Хвала Айцу…

 

Тэкст Навэнны на польскай мове для друку ТУТ>>>