Skip to main content

2 ліпеня – другі дзень Навэнны да Маці Божай Тракельскай

img 5914webУ межах духоўнай падрыхтоўкі да сёлетніх адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, якія адбудуцца 10-11 ліпеня, прапануем адмысловую дзевяцідзённую малітву Навэнны да Маці Божай Тракельскай у інтэнцыі ўсіх сем’яў нашай краіны, а таксама за тыя сем’і, якія перажываюць праблемы.

Памолімся за ўсе сем’і.

1. Mалітва на другі дзень

Адной з галін, у якой сям’я выконвае важную ролю, з’яўляецца рэлігійнае выхаванне, дзякуючы якому сям’я ўзыходзіць да „хатняга Касцёла”. Рэлігійнае выхаванне і катэхізацыя дзяцей усталёўвае сям’ю ўнутры Касцёла як сапраўдную сутнасць евангелізацыі і апостальства. Гаворка ідзе пра права, цесна звязанае з прынцыпам рэлігійнай свабоды. Сем’і і, у прыватнасці, бацькі, маюць права выбраць для сваіх дзяцей такі спосаб рэлігійнага і маральнага выхавання, які адпавядае іх уласным перакананням” (Пасл. да сем’яў № 16).

Марыя, Панна Тракельская, Каралева нашых сем’яў! Ты ў цудоўным абразе бачыш беды і пакуты ўсіх сем’яў. Мы просім Цябе, абарані іх ад спакусаў гэтага свету, разводаў, сварак, нявернасці, голаду і пакут.

2. Mалітва да Маці Божай Тракельскай

Мілая Панна і Маці Бога адзіная,

Моліш і песціш на руках Свайго Сына,

Ты ў Тракельскім ёсць абразе,

Дай нам дапамогу Сваю ў кожным разе.

Хто ж калі цуды Твае пералічыць можа,

Аб якіх ведаеш лепш Ты, Усемагутны Божа.

Штодзень і штогадзіну аб ласках Тваіх тут аб’яўляюцца навіны.

Дазволь нам гэта атрымаць, Маці наша,

Просім праслаўляць Цябе на зямлі, а потым у небе.

Не адпускай нас з-пад Сваёй апекі,

Молім Цябе сёння і навекі, Найсвяцейшая Панна. Амэн.

Маці Божая Тракельская, маліся за нас! (3 разы)

3.Mалітвы Ойча наш..., Вітай, Марыя... (3 разы), Хвала Айцу…

 

Тэкст Навэнны на польскай мове для друку ТУТ>>>