Skip to main content

1 ліпеня – першы дзень Навэнны да Маці Божай Тракельскай

trokelskaya ikona devy marii foto 800x400У межах духоўнай падрыхтоўкі да сёлетніх адпустовых урачыстасцяў у санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях, якія адбудуцца 10-11 ліпеня, прапануем адмысловую дзевяцідзённую малітву Навэнны да Маці Божай Тракельскай у інтэнцыі ўсіх сем’яў нашай краіны, а таксама за тыя сем’і, якія перажываюць праблемы.

Памолімся за будучыя сем’і, а асабліва разам з нарачонымі, якія рыхтуюцца стварыць сям’ю, каб сталі добрымі мужам і жонкай.

1. Mалітва на першы дзень

“Сярод многіх шляхоў сям’я – шлях першы і па многіх прычынах самы важны. Гэта шлях звычайны, які з цягам часу становіцца асаблівым, адзіным і непаўторным, так, як непаўторны ёсць кожны чалавек. Сям’я з’яўляецца той дарогай, ад якой ён не можа адлучыцца. У рэшце рэшт, звычайна кожны з нас у сям’і прыходзіць у свет, таму можна сказаць, што сям’і абавязаны самім фактам быць чалавекам. А калі пры ўваходжанні ў свет у чалавека няма сям’і, то гэта заўсёды трывожны і балючы след, які застаецца на працягу ўсяго жыцця” (Пасл. да сем’яў № 2).

Марыя, Панна Тракельская, Каралева нашых сем’яў, аб’яднай сэрцы людзей, якія шукаюць адзін аднаго, і ўчыні так, каб, беручы прыклад з Марыі і св. Юзафа, былі добрымі выхавальнікамі новага пакалення нашай зямлі.

2. Mалітва да Маці Божай Тракельскай

Мілая Панна і Маці Бога адзіная,

Моліш і песціш на руках Свайго Сына,

Ты ў Тракельскім ёсць абразе,

Дай нам дапамогу Сваю ў кожным разе.

Хто ж калі цуды Твае пералічыць можа,

Аб якіх ведаеш лепш Ты, Усемагутны Божа.

Штодзень і штогадзіну аб ласках Тваіх тут аб’яўляюцца навіны.

Дазволь нам гэта атрымаць, Маці наша,

Просім праслаўляць Цябе на зямлі, а потым у небе.

Не адпускай нас з-пад Сваёй апекі,

Молім Цябе сёння і навекі, Найсвяцейшая Панна. Амэн.

Маці Божая Тракельская, маліся за нас! (3 разы)

3. Mалітвы Ойча наш..., Вітай, Марыя... (3 разы), Хвала Айцу…

 

Тэкст Навэнны на польскай мове для друку ТУТ>>>