
Духоўную сустрэчу праводзіў кс. Здзіслаў Вэдэр SDB.
Рэкалекцыі мелі духоўны характар і ўмацоўвалі катэхетаў у іх імкненні дзяліцца ведамі і верай з дзецьмі і моладдзю. Уражаннямі ад духоўнай сустрэчы падзялілася адна з удзельніц рэкалекцый:
- Гэтыя сустрэчы былі мне вельмі патрэбныя. Гэта тыя моманты, калі чалавек можа паразважаць у цішы і супакоі. Пасля канферэнцый кожны мог пабыць сам на сам і настроіцца на размову з Богам. Аднак хапала і супольных момантаў: размоў пры гарбаце з іншымі катэхеткамі пра моладзь і дзяцей у Касцёле на Гродзеншчыне, пра справы навучання і падрыхтоўкі моладзі да сакрамантаў.