Skip to main content

Біскуп Кашкевіч удзяліў сакрамэнт канфірмацыі ў Кашубінцах

kaszubnice 5426 чэрвеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў невялікую парафіяльную супольнасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Кашубiнцах (дэканат Гродна-Усход).

Падчас Імшы, якая цэлебравалася ў драўлянай святыні XVIII стагоддзя, іерарх удзяліў сакрамэнт хрысціянскай сталасці вернікам гэтай парафіі, а таксама парафій Хрыста Валадара Сусвету ў Азёрах і благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі ў Абухаве.

Пробашч парафіі ў Кашубінцах а. Томаш Ксёнжкевіч CMF назваў колькасць тых, хто прыступіў у гэты дзень да канфірмацыі, вельмі сімвалічнай: дары Святога Духа прынялі ў гэтым сакрамэнце 12 чалавек, столькі, колькі было апосталаў.

Біскуп Гродзенскі, звяртаючыся да іх, падкрэсліў, што гэты сакрамэнт робіць чалавека адважным вызнаўцам Хрыста, трэба толькі адкрыць сваё сэрца на дзеянне Духа і распачаць з Ім супрацоўніцтва.

Іерарх пажадаў ім і далей прабываць з Хрыстовым Касцёлам, даючы цудоўнае сведчанне сваёй веры, а калі будзе неабходнасць, абараняючы яе.

kaszubnice 40

На заканчэнне Эўхарыстыі біскуп падзякаваў айцу Томашу Ксёнжкевічу i ксяндзу Міхалу Васількевічу, пробашчу парафіі ў Абухаве, за падрыхтоўку вернікаў да сакрамэнту.

Кс. Юрый Марціновіч