26 чэрвеня дзецi з парафii Святога Духа ў Гродне, якiя ў маi першы раз прынялi ў свае сэрцы Езуса Эўхарыстычнага, здзейснілі пілігрымку ў санктуарый Мацi Божай Каралевы нашых сем'яў у Тракелях.
Па дарозе ў Тракелi ўдзельнiкi наведалi касцёл св. Юрыя ў Восаве, дзе малiлicя перад галоўным алтаром, даручаючы Богу ўвесь далейшы шлях пiлiгрымкi.
У Тракелях дзяцей цёпла прывiтаў пробашч мясцовай парафii кс. Юрый Бяганскі.
Кульмiнацыйным момантам усяго падарожжа стала святая Iмша, якую цэлебраваў кс. Павел Салабуда, апякун пiлiгрымкi. Пасля Эўхарыстыі дзяцей чакалi смачныя каўбаскi, а таксама гульнi на свежым паветры.
Вяртаючыся дадому, маленькія пiлiгрымы наведалi касцёл св. Уладзіслава ў Суботнiках, дзе дзякавалi Богу за цудоўна праведзены час i прасiлi заступніцтва гэтага святога для сябе i сваiх сем'яў.
С. Вікторыя Галуза CSSH