Skip to main content

Адпустовая ўрачыстасць у Суботніках: Езус робіць цуды ў нашым жыцці

subotniki 4927 чэрвеня ў Суботніках (Іўеўскі дэканат) адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар святога Уладзіслава, абраз якога знаходзіцца ў галоўным алтары касцёла.

Па запрашэнні пробашча парафіі кс. Аляксандра Лебядзевіча святую Імшу ўзначаліў ксёндз канонік Віктар Місевіч, галоўны рэдактар газеты “Каталіцкі Веснік”.

У гаміліі святар разважаў над урыўкам з Евангелля аб выздараўленні жанчыны, якая дакранулася да шатаў Езуса, і аб уваскрашэнні дзяўчынкі.

Ксёндз Віктар тлумачыў вернікам, што толькі ў Богу ёсць жыццё і збаўленне, што Езус – найлепшы лекар, які хоча, каб Яго турбавалі, звярталіся да Яго, прасілі, дзякавалі, дакраналіся. Святар пажадаў, каб Езус заўсёды быў побач і рабіў цуды ў нашым жыцці.

Літургію аздабляў спевам парафіяльны хор.

Пасля Імшы адбылося выстаўленне Найсвяцейшага Сакрамэнту з Літаніяй да Найсвяцейшага Сэрца Езуса.

Завяршыла ўрачыстасць эўхарыстычная працэсія вакол касцёла. На заканчэнне прысутныя заспявалі гімн “Цябе, Бога, праслаўляем”.

Пробашч падзякаваў парафіянам і гасцям за ўдзел ва ўрачыстасці, а ксяндзу Віктару Місевічу за мудрыя словы навукі.

Пасля Імшы можна было наведаць падзямелле касцёла, дзе пахаваны ўладальнік маёнтка ў Жамыслаўлі Уладзіслаў Умястоўскі, стараннямі якога была пабудавана святыня ў Суботніках.

Людміла Пясецкая