Skip to main content

Адышла ў вечнасць мама сястры Ганны Насевіч

candles 492171 1280Курыя Гродзенскай дыяцэзіі са смуткам паведамляе, што 18 чэрвеня адышла ў вечнасць Станіслава Насевіч, мама сястры Ганны Насевіч з Кангрэгацыі Сясцёр Маці Міласэрнасці (Вастрабрамскай), якая служыць у парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Жалудку (Шчучынскі дэканат).

Пахавальная св. Імша адбудзецца 19 чэрвеня ў 15.00 у касцёле св. Тэрэзы ад Дзіцяткі Езуса ў Астрыне (Шчучынскі дэканат).

Вечны адпачынак дай ёй, Пане.