Па традыцыі начное чуванне распачалося Зваротам, падчас якога моладзь даверылася апецы Маці Божай. Узначаліў св. Імшу і абвясціў Евангелле кс. Антоні Грэмза. Ён прыгадаў прысутнай моладзі, што Марыя з’яўляецца ўзорам для кожнага чалавека, а таксама заахвоціў маладых людзей не баяцца браць прыклад з Маці Божай, якая заўсёды застанецца вернай Езусу.
Пасля Эўхарыстыі адбылася адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту. Пасля супольнай малітвы моладзь магла прыняць удзел у забавах або паглядзець павучальныя фільмы. На наступны дзень усе ўдзельнікі чування прынялі ўдзел у св. Імшы ў Капцёўцы.
Нагадаем, што сустрэчы членаў АД „OPEN” адбываюцца ў кожны чацвер месяца ў 19.15 у Пабрыгіцкім касцёле. Сардэчна запрашаем.