- Сястра Таццяна, ці ёсць сэнс аддаваць дзіця на катэхетычныя заняткі ў шасцігадовым узросце?
- Я лічу, што такім дзеткам трэба хадзіць на катэхетычныя заняткі. У іх фарміруюцца элементарныя паняцці, напрыклад, калі яны размалёўваюць маляванкі, у іх фарміруюцца паняцці іканаграфіі: вось на гэтым малюнку Маці Божая, на гэтым – Езус. Можна сказаць, што ў дзетак закладаюцца пачатковыя паняцці веры, з асобасным развіццём развіваецца таксама іх рэлігійнае жыццё. Са свайго досведу магу сказаць, што малыя дзеці, якія ходзяць на катэхезу да шасцігадовага ўзросту, адрозніваюцца ад тых, што не ходзяць на заняткі, а пасля прыходзяць на падрыхтоўку да Першай Камуніі. Яны інакш сябе паводзяць або ўспрымаюць інфармацыю, чым тыя дзеці, якія хадзілі на катэхетычныя заняткі. Гэта розніца пасля заўважаецца ў групах падрыхтоўкі да Першай Камуніі, куды ходзяць розныя дзеткі. Асабліва гэта адчуваецца ў старэйшых дзяцей: іх як бы прывялі ў чужую атмасферу, і яны не могуць там сябе знайсці, ім цяжэй адаптавацца да новых ведаў, яны яшчэ баяцца. У гэтым я бачу вялікую патрэбу вадзіць дзяцей на катэхезу з самага маленства.
- Ці адрозніваецца ўспрыняцце тэм на занятках у малых і старэйшых дзяцей?
- Мне падаецца, што маленькія дзеці лепш засвойваюць паняцці веры. Бо тут ёсць такія паняцці, у якія трэба проста паверыць. А вера – гэта што? Мы чагосьці можам не разумець, але гэта трэба проста прыняць. Маленькім гэта прасцей зрабіць. Ім не трэба грандыёзных тлумачэнняў, а старэйшым, калі яны хочуць ведаць нешта новае, трэба тлумачыць, у іх узнікае шмат пытанняў, часам складаных. А маленькія проста і адкрыта вераць.
- Бацькі прыводзяць дзяцей на катэхезу ўсведамляючы яе неабходнасць ці па нейкіх іншых прычынах?
- Я лічу, што часцей за ўсё бацькі прыводзяць дзяцей на ўрокі рэлігіі таму, што “так трэба”. Я ў катэхізацыі ўжо трэці год, і ў мяне склалася менавіта такое ўражанне. Напрыклад, рыхтавацца да Першай Камуніі да мяне ходзіць 70 дзетак, а шасцігодак на катэхетычных занятках у мяне сёлета пяцёра. Такія суадносіны ў лічбах пра нешта кажуць.
- Навошта малым дзецям хадзіць у пілігрымку?
- Я лічу, што ў наш час варта вучыць дзяцей пэўнай ахвярнасці. Мне падаецца, дзеці няздольны на гэта. Я ім тлумачу: “Дзеці, пойдзем у пілігрымку”. А ў мяне пытаюцца: “А можна я паеду на веласіпедзе?” Чалавек расце і ён часта не здольны чымсьці ахвяраваць. Трэба навучыць яго элементарным рэчам: прыйсці пешшу, каб чымсьці ахвяраваць, можа, нейкім сваім камфортам ці жаданнем, даць зразумець, што гэта трэба ў жыцці.