Skip to main content

Сустрэча на заканчэнне навучальнага года і ўручэнне дыпломаў адбыліся для навучэнцаў Курсаў сямейнага жыцця ў Гродне

kursy 3612 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне адбылася сустрэча біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча з навучэнцамі і выкладчыкамі Міждыяцэзіяльных курсаў сямейнага жыцця.

Сустрэча распачалася святой Імшой, якую ўзначаліў біскуп Кашкевіч. Гамілію, прысвечаную Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі, прамовіў а. Пётр Фраштэнга OCD. Святар адзначыў, што “Сэрца Марыі з’яўляецца сімвалам любові Багародзіцы да людзей, а таксама міласэрнасці і спачування да чалавецтва, за выратаванне якога Яна няспынна ўзносіць малітву”.

На заканчэнне Імшы біскуп звярнуў увагу на тое, што навучэнцы курсаў маюць асаблівую магчымасць пазнаваць і паглыбляць каталіцкую навуку ў сферы сям’і і сужэнства, а таксама актыўна ўдзельнічаць у абароне кожнага чалавечага жыцця.

Потым дыпломы атрымалі восем выпускнікоў, якія, у сваю чаргу, падзякавалі выкладчыкам і кіраўніцтву курсаў за веды, здабытыя ў гады навучання.

Навучэнцы 1 курса прадставілі тэатральную сцэнку “Любоў як хрысціянская цнота”.

Пасля святочнай праграмы прысутныя абмяркоўвалі вынікі завершанага навучальнага года і дзяліліся вопытам за агульным сталом з гарбатай і печывам. Сустрэча праходзіла ў сапраўднай сямейнай атмасферы.

kursy 52

Курсы сямейнага жыцця, заснаваныя Радай па справах сям’і пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, дзейнічаюць у Гродне ўжо 12 гадоў. На іх рыхтуюць дарадчыкаў па сямейных пытаннях для працы ў парафiях.

На курсах чытаюцца лекцыi не толькi па тэалагiчных дысцыплiнах, але i па псіхалогіі, педагогiцы, этыцы, метадах распазнавання плоднасці. Праводзяцца канферэнцыі, сімпозіумы, фармацыйныя сустрэчы, рэкалекцыі, дзейнічае шмат розных груп у падтрымку сям’і.

Iрына Мялешка